Святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка

30.09.2022

30 верасня ў ДУА «Валеўская сярэдняя школа» адбыўся святочны канцэрт. Гэта была проста феерыя выступаў, якая не пакінула нікога абыякавым. Са словамі шчырых віншаванняў да калег звярнулася дырэктар установы адукацыі Мілаш Т.У. Асаблівыя словы падзякі ад настаўнікаў і вучняў прымаў Мазалевіч С. К., які быў узнагароджаны напярэдадні дня настаўніка ў г.Мінск нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”. Усе ўдзельнікі ўрачыстага мерапрыемства яшчэ раз пераканаліся, як усё ж такі ганарова быць настаўнікам! Бо толькі ён можа дастукацца да кожнага дзіцячага сэрца. Святочны канцэрт атрымаўся па-сапраўднаму цёплым.