У рамках міжведамственнай акцыі "Наркаманія.Адказнасць. Наступствы" ў 8 класе прайшоў класны час у форме вуснага журнала.

29.09.2022

У рамках міжведамственнай акцыі "Наркаманія.Адказнасць. Наступствы" ў 8 класе прайшоў класны час у форме вуснага журнала.У апошні час адной з самых вострых стала праблема маральнага выхавання падрастаючага пакалення. Алкагалізм, наркотыкі, злачыннасць - усё гэта выклікае трывогу. З кожным годам усё больш сур'ёзнай небяспекай становіцца распаўсюджанне наркотыкаў і ўжыванне іх падлеткамі. Як жа зберагчы чалавечае ў чалавеку? На класнай гадзіне, гартаючы вусны журнал, вучні яшчэ раз аднавілі веды пра наркотыкі, якімі яны бываюць, як чалавек уцягваецца ва ўжыванне наркотыкаў, хто становіцца наркаманам, чаму падлеткі больш падвержаны наркаманіі.