Выхаваўчае мерапрыемства ў 5 класе "Наркотыкі - гэта бяда"

29.09.2022

29 верасня ў 5 класе праведзена мерапрыемства "Наркотыкі – гэта бяда!». Прапаганда здаровага ладу жыцця, азнаямленне з наступствамі ўжывання наркотыкаў, фарміраванне негатыўнага стаўлення да спробы наркатычных сродкаў і навыкаў бяспечных паводзін з асобамі, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы і якія спрабуюць захапіць іншых наркотыкамі. Рабятам была прадстаўлена электронная прэзентацыя, з дапамогай якой яны ўспомнілі аб карысных звычках і пра найбольш небяспечных для здароўя шкодных, такіх, як курэнне, алкаголь, наркаманія і таксікаманія. Вучні актыўна ўключыліся ў размову, прыводзілі прыклады з жыцця пра тое, як шкодныя звычкі пагубна ўплываюць на здароўе і паводзіны чалавека, разважалі над тым, ці варта звязваць сваё жыццё з ужываннем алкаголю і іншых псіхатропных рэчываў. Разам "развеялі" некаторыя міфы аб наркаманіі, навучыліся цвёрда адказваць: "не!"на прапанову закурыць і аднадушна выказаліся за здаровы лад жыцця. Аформілі буклеты "Ля краю бездані " і памяткі аб шкодзе наркаманіі