Свята ў 1 класе "Мы школьнікамі сталі"

28.09.2022

28 верасня ў 1 класе прайшло свята " Мы школьнікамі сталі". Мэта : выхаванне станоўчых адносін да школы, пачуцця гонару за званне "школьнік", асэнсаванне сацыяльнага статусу вучня; выхаванне культуры зносін у працэсе вучэбнага ўзаемадзеяння.

Падарожнічаючы па карце школьнай краіны вучні выконвалі гульнявыя заданні па вучэбных прадметах. Было цікава і весела,усе паказалі добрыя веды. Вучні атрымалі буквары і сталі сапраўднымі школьнікамі.