Класная гадзіна "Мы жывём па закону " ў 9 класе

28.09.2022

Класная гадзіна "Мы жывём па закону " ў 9 класе прайшла ў форме дзелавой гульні. Хлопцы ўспомнілі аб правах і абавязках непаўналетніх у грамадзянскім заканадаўстве. Навучэнцы з цікавасцю працавалі на працягу ўсяго мерапрыемства. У ходзе гульні яны разгадвалі крыжаванкі, суадносілі паняцці, карысталіся слоўнікамі , вырашалі розныя прававыя сітуацыі.
Для навучэнцаў 45 хвілін праляцелі непрыкметна. Усе разумелі , што сёння любы школьнік павінен валодаць хаця б мінімальнымі нормамі заканадаўства, каб ведаць не толькі аб сваіх правах, але і абавязках.