Тыдзень роднай мовы.Чацвёрты дзень

22.09.2022

ЧАЦВЁРТЫ  ДЗЕНЬ ТЫДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

ЯК ТЫ ДОРАГА МНЕ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!

Лірычным, паэтычным і натхнёным быў чацвёрты дзень, прысвечвны любімай роднай мове. Так усе ўдзельнікі сённяшняй літаратурнай  імпрэзы  пад назвай “Чытаем вершы пра родную мову”.

Пранікнёна гучалі радкі вершаў беларускіх паэтаў, прысвечаныя мілагучнаму, спеўнаму, непаўторнаму роднаму слову у выкананні вучняў розных узростаў.

Лірычны,  настрой панаваў і ў час правядзення акцыі “Будзь у трэндзе”,  у ходзе якой вучнямі нашай школы былі прадэманстраваны строі з элементамі беларускага нацыянальнага адзення. Удзельнікі гэтага шоу паказалі свае здольнасці і ўменне рухацца пад пяшчотную беларускую музыку. А ўсё гэта складнікі нашай роднай мовы, культуры, гісторыі!