ШАГ для вучняў 5-7 класаў

22.09.2022

      22 верасня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла гадзіна зносін па тэме «Я і школа» з удзелам навучэнцаў 5-7 класаў. Прапанаваны ў пачатку мерапрыемства відэафільм «Візітная картка ўстановы» стварыў аснову для абмеркавання. Школьнікі разважалі над выразамі «Чаму школу называюць агульным домам?», «Школа выхоўвае дастойных грамадзян», выказвалі свае думкі аб ролі школы ў жыцці кожнага чалавека. Вызначалі правілы, па якіх яны павінны жыць у сваім доме. Праслуханая кітайская прытча «Ладная сям'я» дапамагла дзецям зразумець, як можна дасягнуць згоды і міру ў школьнай сям'і. Віктарына «Што мы ведаем аб сваім класе?» дапамагла разабрацца, наколькі яны ўважлівыя адзін да аднаго.

     Вучні мелі магчымасць пафантазіраваць і прапанаваць свой пералік навучальных прадметаў, якія, па іх думку, неабходныя ў школе, а таксама адкарэктаваць аб'ем хатніх заданняў.      Дзеці прынялі актыўны ўдзел у стварэнне праекта добрых спраў «Школа – мая сям'я», запісваючы на праменьчыках сонца свае добрыя справы, якія ў гэтым годзе ён падорыць школе, а таксама пажаданні для росквіту школы.

   Напрыканцы мерапрыемства дзеці наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей, дзе змаглі папоўніць свае веды аб гісторыі роднай школы.