ШАГ для вучняў 8-11 класаў. Дыялагавая пляцоўка на тэму “Гонар за Беларусь"

22.09.2022

22.09.2022 года ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялагавая пляцоўка на тэму “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна” для вучняў 8-11 класаў. На сустрэчу з вучнямі ўстановы была запрошана Жыгала Ала Паўлаўна. У мінулым педагог і ў школьныя гады сакратар камсамольскай арганізацыі Валеўскай сярэдняй школы.

У час рэалізацыі ШАГа1 “Мы даведваемся” было ў першую чаргу дадзена слова госцю. Ала Паўлаўна са слязамі на вачах расказвала аб генацыдзе , які быў абрушаны на веску Тулічава. Яна старалася эмацыянальна перадаць той жах, які ахапіў насельніцтва і тую радасць, якую адчулі жыхары, убачыўшы партызанскі атрад, які імчаўся на дапамогу. Педагог застаўся педагогам. Ала Паўлаўна чытала верш на памяць пра канцлагер Асвенцым. Дзеці слухалі вельмі ўважліва, яна кранула іх сэрцы.  Госця заклікала вучняў любіць сваю малую радзіму, дзяржаву, стаяць на абароне і помніць. Помніць тыя падзеі тых ваенных гадоў і праносіць праз пакаленні.

         Другім этапам блока “Адзіны маршрут-адзіная памяць” было знаёмства з праектам “Цягнік памяці” Літвін Вікторыя і Лісіца Дар’я пазнаёмілі прысутных з патрыятычным праектам. Затым вучні актыўна ўключыліся ў абмеркаванне прапанаваных пытанняў. Шаг 2 атрымаўся вельмі эмацыянальным. Стома Ілля прапанаваў наш Навагрудак уключыць у будучы маршрут, так як маленькі горад, а перажыў шмат ваенных падзей: і яўрэйскае гета і Навагрудскі кацел, і наш гістарычны замак быў пашкоджаны ў гады вайны. Па меркаванню хлопчыка нахай дзеці брацкіх краін ведаюць нашу гісторыю.

У фокусе абмеркавання прысутнічалі такія паняцці як  патрыятызм,  пачуцце гонару за гераічнае мінулае свайго народу, сваіх родных і блізкіх, павага да гісторыі і пачуцця таварыства, мір і сяброўства як вечныя каштоўнасці, асазнанне каштоўнасці Перамогі,  гістарычная праўда, гістарычная памяць.

Пасля абмеркавання пытанняў плаўна перайшлі да другога блока “Лета – час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў ”.  Нічыпар Надзея расказала, што лета можна правесці разнастайна. Але найлепш, каб з пользаю. Так Філіповіч Алена Міхайлаўна падтрымала размову і расказала вучням 8 класа (ім яшчэ 13 год) аб працоўнай брыгадзе, якая працуе на тэрыторыі школы ў час летніх канікул. Расказала аб тым, што неабходна зрабіць, каб трапіць у брыгаду. І  адзначыла, што неабходна мець вялікае жаданне працаваць на блага роднай школы. Выступілі вучні, якія ўжо працавалі ў брыгадзе і жадаюць зноў на наступнае лета працаваць.

У час рэалізацыі ШАГа3 падвялі вынік. Тэма сенняшняй сустрэчы для ўсіх была вельмі актуальнай. Вучаніца 10 класа Кляноўская Дар’я прапанавала скласті памяткі “Як правільна арганізаваць канікулы” і блізкім будучым абмеркаваць