Прафілактычная сустрэча з супрацоўнікамі ДАІ

21.09.2022

21 верасня 2022 года ў ДУА «Валеўская сярэдняя школа» прайшла прафілактычная сустрэча для вучняў 5-11 класаў з супрацоўнікамі МА ДАІ. У ходзе сустрэчы супрацоўнікі МА ДАІ распавялі вучням аб тым, як правільна паводзіць сябе на дарогах, пешаходных пераходах і ў грамадскім транспарце, таксама аб дзіцячых утрымлівальных прыладах для аўтатранспарту і неабходнасці іх выкарыстання. Яны адзначылі, што выкарыстанне навушнікаў з музыкай і мабільнага тэлефона недапушчальна пры пераходзе праезнай часткі дарогі. Акрамя таго, яны выказалі надзею, што развіццё разумення небяспекі пры знаходжанні на праезнай частцы дзецьмі-пешаходамі дазволіць знізіць дарожна-транспартны траўматызм. У канцы сустрэчы супрацоўнікі МА ДАІ пажадалі дзецям быць асцярожнымі на дарозе.
Прафілактычнае мерапрыемства ў выглядзе гутаркі з дзецьмі было накіравана на тое, каб як мага больш школьнікаў памяталі пра бяспеку дарожнага руху.