Закладка алеі шарападобных туй да дня Народнага адзінства

16.09.2022

Наша ўстанова з 2021 года мае статус «Зялёная школа». Штогод намі праводзяцца розныя прыродаахоўныя акцыі і мерапрыемсты.

 Да дня Народнага адзінства ва ўстанове была закладзена алея шарападобных туй,  ініцыятарам і непасрэдным удзельнікам якой стаў начальнік Навагрудскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяроддзя Крайнік П.Я.

Члены школьнага лясніцтва і члены БРПО прынялі актыўны ўдзел ў закладцы алеі.

Няхай жа квітнее наша родная краіна, няхай на вякі беларускі народ жыве ў адзінстве і згодзе!