Тэматычны тыдзень да дня народнага адзінства "Мы разам"

17.09.2022

    Цікава і змястоўна прайшоў тэматычны  «Тыдзень  народнага адзінства» ў нашай установе адукацыі. Прэзідэнт нашай краіны А.Р.Лукашэнка назваў свята Дзень народнага адзінства «данью эпохе, подарившей белорусам право занять свое место на карте мира».

         Школьны інфармацыйна- бібліятэчны цэнтр падрыхтаваў з нагоды свята кніжную выставу «Мы- разам!».  Ва ўсіх класах прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна, у ходзе якой быў зроблены асаблівы акцэнт на даце 17 верасня ў Год гістарычнай памяці. Гэты дзень вярнуўся ў наш каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свободы і незалежнасці, але і як гістарычны факт, які сведчыць , што мы склаліся як народ, нацыя, дзяржава дзякуючы свайму адзінству.

      Тэма свята знайшла свой працяг у час наведвання выставы «Цягнік памяці», якая адбылася ў залах Народнага гісторыка-краязнаўчага музея школы.

     У яго экспазіцыі прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню народнага адзінства, у ходзе якіх, рабяты даведаліся аб вядомых дзеячах КПЗБ В.З. Харужай, П.А. Жалезняковічы. Іх асабістыя  рэчы былі перададзены у музей сваякамі герояў. Дзеці з хваляваннем лісталі кнігу В.З.Харужай « Статьи и письма о комсомоле» с аўтографам, знаходзілі сваіх сваякоў на здымках з мітынга 1939 года ў вёсцы Валеўка. Госцем урока стала Ясевіч Г.А., свёкар якой, Ясевіч Фёдар Гаўрылавіч быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку ад жыхароў вёскі Валеўка ў 1939 годзе, дзе і было прынята рашэнне аб уз'яднанні Заходняй і Усходняй Беларусі.

        Яшчэ адным госцем тэматычнага тыдня стаў начальнік Навагрудскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяроддзя Крайнік П.Я.  Валеўская сярэдняя школа з 2021 года мае статус «Зялёная школа». У рамках святкавання дня Народнага адзінства была закладзена алея шарападобных туй.

        Завяршыўся тыдзень урачыстым уступленнем вучняў 5 класа ў ряды членаў БРПА і фотачэленджам «Мы – адзіныя!».

       Традыцыі святкавання Дня народнага адзінства толькі пачынаюць складвацца. Важна, каб кожны беларус знайшоў у гэтым свяце  асабісты сэнс.