Тыдзень роднай мовы

16.09.2022

Тыдзень роднай мовы «Якая ты дарагая мне, мая родная мова!» пройдзе з 19 да 23 верасня па ўсёй рэспубліцы. Тыдзень роднай мовы прадугледжвае мноства самых разнастайных мерапрыемстваў — ад выстаў, анлайн-чэленджу «Льецца мова» і творчага марафону «Мова родная — мова модная» да паказу адзення «Будзь у трэндзе» і анлайн-акцыі «Натхнёныя Бацькаўшчынай», дзе можна будзе пазнаёміцца з відэасюжэтамі аб знакамітых беларусах, падрыхтаванымі навучэнцамі ўстаноў адукацыі.