Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства

16.09.2022

16 верасня ва ўстанове адукацыі ДУА “Валеўская сярэдняя школа“ прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства. Гэта свята патрыятызму, узаемадапамогі і яднання беларускага народа. Гэтыя пранікнёныя словы і наступны за імі гімн Рэспублікі Беларусь наладзілі навучэнцаў на патрыятычны лад, на гонар за краіну, на бязмежную любоў да Радзімы і народа. Навучэнцы ў сваіх выступленнях павіншавалі ўсіх з дзяржаўным святам-Днём народнага адзінства, пажадалі мірнага неба, памятаць і шанаваць традыцыі нашай Радзімы, захоўваць гістарычную памяць, ганарыцца і памнажаць дасягненні нашых людзей, любіць і аберагаць сваю краіну, быць патрыётамі Рэспублікі Беларусь.