Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню народнага адзінства

15.09.2022

У 9 класе 15 верасня прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню народнага адзінства . Форма правядзення: інтэрактыўная гадзіна. Мэта дадзенага мерапрыемства: садзейнічаць выхаванню пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці ў вучняў; прывіваць вучням асноўныя каштоўнасці, ідэі, перакананні, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці; спрыяць развіццю ў вучняў светапогляду на аснове асэнсавання імі гістарычных падзей, уменне прасочваць сувязь гісторыі і сучаснай Беларусі; ствараць умовы для развіцця камунікатыўных уменняў і навыкаў.
Вучні актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы класнай гадзіны . Самастойна падрыхтавалі прэзентацыю аб гістарычным мінулым нашай краіны. Выкарыстоўваючы QR-код, разгадвалі віктарыну аб сімвалах Беларусі. З захапленнем удзельнічалі ў эрудыт-разведцы «Гербы Гродзенскай вобласці». Асабліва іх зацікавілі гербы Навагрудскага раёна.
Вучні ўспомнілі пра генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. Была праведзена віртуальная экскурсія ў мемарыяльны комплекс Трасцінец.
Вынікам мерапрыемства на дошцы была створана кветка, як сімвал адзінства,на пялёстках якой вучні напісалі словы-асацыяцыі з паняццем адзінства. У канцы класнай гадзіны былі ўскладзены кветкі да брацкай магілы, якая знаходзіцца на тэрыторыі нашай установы.