Завяршыўся тыдзень спорту і здароўя

10.09.2022

Тыдзень спорту і здароўя ва ўстанове адукацыі пачаўся спаборніцтвамі па міні-футболу. На працягу тыдня былі праведзены мерапрыемствы: відэа-калейдаскоп "Беларусь Алімпійская", гутарка з прэзентацыяй "Алімпійцы Гродзеншчыны", на старт вызывае "Спартландыя", інтэлектуальная гульня з элементамі гутаркі "Мы за ЗЛЖ", віктарына "Я выбіраю спорт". 10 верасня ва установе адукацыі сярод вучняў 2-11 класаў адбыліся ўнутрышкольныя спаборніцтвы "Дзень стайера". Гэтае мерапрыемства было прысвечана закрыццю рэспубліканскай акцыі " Тыдень спорту і здароўя".