Міжнародная патрыятычная акцыя "Дыктант Перамогі "

03.09.2022

Міжнародная патрыятычная акцыя "Дыктант Перамогі " прайшла 3 верасня, у дзень заканчэння Другой сусветнай вайны ва ўсіх установах нашай краіны, вучні 9-11класаў Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у гістарычным дыктанце на тэму падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Прыняць удзел у акцыі на пляцоўцы «Дыктант Перамогі», мог любы жадаючы незалежна ад узросту. Дыктант Перамогі праводзіцца ў мэтах прыцягнення шырокай грамадскасці да вывучэння гісторыі, павышэння гістарычнай граматнасці і праходзіць у форме тэсціравання, якое ўключае ў сябе 25 пытанняў па гісторыі Другой сусветнай вайны. На адказы адводзіцца 45 хвілін. У "Дыктанце Перамогі" можна таксама ўдзельнічаць онлайн на сайце акцыі.
Пераможцы "Дактанта Перамогі" будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і каштоўнымі прызамі, а таксама запрошаныя ў якасці ганаровых гасцей на Парад Перамогі 9 мая на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Традыцыйнай акцыя "Дыктант Перамогі " стала ў многіх краінах. Упершыню яна была праведзена ў 2019 годзе, у ёй тады  прыняло ўдзел звыш 150 тысяч чалавек ва ўзросце ад 9 да 90 гадоў. У мінулым годзе ў «Дыктанце Перамогі» удзельнічала каля 1,5 мільёна чалавек.