Гутарка-абмеркаванне "Сімвалы Беларусі"

03.09.2022

" О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!
В. Дубовка
3 верасня сярод вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства "Сімвалы Беларусі" . Яго галоўнымі мэтамі з'яўляецца замацаванне ў вучняў назваў атрыбутаў , якія ўвасабляюць нацыянальную ідэю беларускай дзяржавы; фарміраванне ў вучняў станоўчых адносін да сімвалаў дзяржаўнай улады: герба, флага, гімна дзяржавы і садзеянне іх грамадзянскаму станаўленню.
За гэты час нашы рабяты прадэманстравалі свае моцныя веды ў назвах сімволікі Беларусі , з захапленнем слухалі пра кожны сімвал, спявалі гімн , паспрабавалі самастойна намаляваць сцяг нашай краіны.І падзяліўшыся на дзве каманды " Сцяг" і "Герб" з зацікаўленасцю адгадывалі загадкі і давалі адказы на пытанні пра нашу краіну Рэспубліку Беларусь. У выніку каманда "Сцяг" атрымала перамогу .
Нашу вучні ганарацца тым, што жывуць ў Беларусі. Бо наша Радзіма – гэта дзіўная краіна са сваім цікавым мінулым, але і не менш цікавым будучым .