Першы ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню"

01.09.2022

Ва ўстанове адукацыі ва ўсіх класах прайшоў першы ўрок пад агульнай тэмай "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню", дзе класныя кіраўнікі распавядалі як пра ўклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, пра гераічную спадчыну як важнейшым складальнікам гістарычнай памяці, так і пра вернасць традыцыям, пераемнасці пакаленняў, адзінства беларускага народа. Нашы творчыя педагогі выкарыстоўвалі розныя цікавыя формы: вусны часопіс, урок-падарожжа, музейны ўрок і іншыя. Вучні былі ўцягнутыя ў актыўную дзейнасць, матываваныя на далейшае азнаямленне з гістарычнымі фактамі, падзеямі. Урок спрыяў развіццю цікавасці да гісторыі сваёй вялікай і малой Радзімы, сваёй сям'і.

А вучні 10-11 класаў прынялі удзел у прамой трансляцыі "адкрытага ўрока" "Гістарычная памяць – дарога ў будучыню!", які праходзіў у Палацы Незалежнасці з удзелам Кіраўніка дзяржавы і трансляваўся ў рэжыме анлайн.