Дзень ведаў. Першая лінейка

01.09.2022

Дзень ведаў традыцыйна святкуецца ва ўсіх установах адукацыі святочнай лінейкай. Менавіта гэты дзень адкрывае дарогу да ведаў, дае старт новаму навучальнаму году, новым перамогам і дасягненням.

На пазітыўнай ноце прайшла першая лінейка і ў нашай установе адукацыі. Шчырыя віншаванні, музычныя падарункі, мілыя непасрэдныя першакласнікі і сур’езныя, адказныя вучні выпускнога класа, усхваляваныя настаўнікі і бацькі – усё гэта, як і кожны год, дае зарад пазітыўнай энергіі на наступныя выпрабаванні.

У гэтам навучальным годзе 9 першакласнікаў селі за парты нашай установы. 5 вучняў выпускнога класа з хваляваннем удзельнічалі ў апошняй ў іх жыцці першай школьнай лінейцы.

Пазітыўныя пажаданні і перспектыўныя ўстаноўкі гучалі ад паважаных гасцей нашага свята. Сапраўды, кожны крок школьнага жыцця – гэта крок да будаўніцтва светлага будучага нашай краіны!

З Днём ведаў Вас, вучні, педагогі і бацькі!

З пачаткам новага навучальнага  года!