Удзел у свяце «Хлеб, сыр, квас і добры настрой»

27.08.2022

Гастранамічнае свята «Хлеб, сыр, квас і добры настрой» у гэтым годзе стаў юбілейным. Вось ужо пяты год запар ён радуе жыхароў і гасцей нашага горада яркімі эмоцыямі і разнастайнасцю прадукцыі, выпускаемай прадпрыемствамі Навагрудчыны. На тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Лідар" на працягу дня былі арганізаваны конкурсы, дэгустацыі, канцэртныя нумары, атракцыёны і забавы. Найбольш запамінальнай для нашых рабят стала пенная дыскатэка. Усе рабяты  атрымалі мора задавальнення і павезлі з сабой добры настрой.