Нашы вучні наведалі ў горадзе Ліда прадпрыемства ААТ “ Лідахарчканцэнтраты"

24.08.2022

24 жніўня вучні Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы ў рамках прафарыентацыі наведалі ў горадзе Ліда прадпрыемства ААТ “ Лідахарчканцэнтраты". Дзеці ўбачылі, як працуе прадпрыемства, якое выпускае сёння больш за 150 найменняў рознай прадукцыі пад гандлёвымі маркамі «Лідкон», «Лідскія прыправы», «Tvitnik» і, вядома ж, «Хрумсцік». Вучні даведаліся, з чаго ўсё пачыналася ў далёкім 1944 годзе, паглядзелі відэафільм.
Далей экскурсія працягвалася на ААТ “Лідахлебапрадукт” (Лідская мука), дзе дзеці пазнаёміліся з вытворчасцю мукі і макаронных вырабаў . У канцы экскурсіі ўсе атрымалі падарункі.
А вось знаёмства з лясной гаспадаркай запомніцца надоўга. Парк «Горні» (Лідскі раён) – самы сапраўдны помнік прыроды, дзе растуць рэдкія і шматвяковыя віды дрэў і кустарнікаў яшчэ з 19 ст. :лабірынт з туй, алея казак, пчальнік з навучальнымі вуллямі, музей лясной гаспадаркі.