У Валеўскім дзіцячым садзе прайшоў тыдзень казак

19.08.2022

У Валеўскім"дзіцячым садзе прайшоу "Тыдзень казак"

З 15 жніўня па 19 жніўня ў дзіцячым садку праходзіў тэматычны тыдзень "Тыдзень казак", які быў накіраваны на тое, каб выклікаць у дзяцей станоўчыя эмоцыі, развіваць фантазію, уяўленне, творчыя і акцёрскія здольнасці дзяцей, жаданне ўдзельнічаць у невялікіх сцэнках, выхаванне цікавасці да казак і жаданне быць падобным на станоўчых казачных герояў.

На працягу ўсяго тыдня з дзецьмі праводзіліся тэматычныя гутаркі "Мае любімыя казкі", "Казачныя героі, якія мне падабаюцца", гульні-драматызацыі па кароткіх мастацкіх творах. Дзеці з задавальненнем гулялі ў рухомыя і сюжэтна-ролевыя гульні па сюжэтах знаёмых казак, выкарыстоўваючы розныя віды тэатральных лялек (пальчыкавыя, плоскасныя, самастойна інсцэніравалі сюжэты з казак).

Дзецям вельмі спадабалася гуляць у «Вясёлыя сачынялкі», складаючы казкі і вясёлыя цікавыя гісторыі на тэмы: «Аднойчы ў дрымучым лесе», «Жылі-былі…» і іншыя. Дзеці малявалі сваіх любімых герояў. Калектыўныя творчыя работы ўпрыгожваюць памяшканні дзіцячага сада.