Народны гісторыка-краязнаўчы музей гасцінна запрашае сваіх аматараў

17.08.2022

Народны гісторыка-краязнаўчы музей гасцінна запрашае сваіх аматараў у любую пару года. Бо кожны, хто хоць раз пабываў ў нашым музеі, не забудзе яго ніколі і абавязкова захоча яшчэ і яшчэ наведаць цікавыя, самабытныя аддзелы музея. Храніцель музейных фондаў, выдатнік адукацыі Санько Нэла Канстанцінаўна вельмі цікава і красамоўна распавядае пра самыя цікавыя экспанаты, самыя яркія падзеі, так як пра ўсе проста немагчыма расказаць: у музеі 7 аддзелаў і больш за 1000 экспанатаў асноўнага фонда.