З вялікай любоўю да малой Радзімы Алейнічаў Валерый Міхайлавіч

08.08.2022

Сёння з падарункам у родную школу завітаў Алейнічаў Валерый Міхайлавіч, выпускнік 1965 года. Пасля школы Валерый Міхайлавіч закончыў Тамбоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча імя М.М.Раскавай. Усё сваё жыццё ён цесна звязаў з авіацыяй, працаваў  лётчыкам. З вялікай любоўю да малой Радзімы наш зямляк падарыў роднай школе шматтомнік "Вянок славы", які зойме сваё дастойнае месца ў кабінеце гісторыі.