Плыві, плыві, караблік...

04.08.2022

Дзень прысвечаны вырабам у тэхніцы арыгамі прайшоў у дашкольнай групе. Рабяты з задавальненнем канструявалі папяроваыя караблікі, старэйшыя дапамагалі малодшым. А самым цікавым і адказным момантам для кожнага выхаванца стаў момант апускання карабліка на ваду і загадвання жаданняў. Спадзяемся, усе дзіцячыя мары абавязкова здзейсняцца!