Разам працаваць - гэта поспех

29.07.2022
Уручэнне працоўных кніжак членам працоўнай брыгады

29 ліпеня, у апошні дзень работы працоўнай брыгады, шасці яе членам, пасля насычанага і прадуктыўнага працоўнага сезона былі ўручаны працоўныя кніжкі, якія будуць суправаджаць іх усё працоўнае жыццё. Сімвалічна, што першым працоўным месцам стала для іх родная школа. Спадзяемся, што гэты факт прынясе іхняму працоўнаму лёсу поспех!