Дзявяты дзень работы працоўнай брыгады

28.07.2022

Дні ляцяць хутка. Вось ужо працуем дзявяты дзень. Працягваем наводзіць парадкі на стадыёне. Сёння чысцілі валейбольную пляцоўку. 5 кастрычніка 2021 года прэзідэнт нашай краіны парэкамендаваў замацаваць за ўстановамі адукацыі яблыневыя сады. А ў нас ёсць свой сад. Дзяўчаты працоўнай брыгады абкопвалі дрэвы яблыняк. А затым працавалі ў бібліятэцы. Там сартыравалі газеты, рамантавалі падручнікі і мастацкія кнігі.