Пяты дзень работы працоўнай брыгады

22.07.2022

 Дзень пяты. З самага ранку горача, але гарачыня нас не палохае. Дзеці працуюць з аптымізмам. Хлопчыкі працягваюць чысціць спартыўную пляцоўку, кожны крок адваёўваць у травы. Дзяўчынкі чысцяць пляцоўку больш акуратна. А група дзяцей прыступіла да аблагароджвання туй.