Чацвёрты дзень работы працоўнай брыгады

21.07.2022

У чацвёрты дзень работы працоўнай брыгады працягваем працаваць поўныя аптымізму. Сёння добраўпарадкоўвалі тэрыторыю вакол помніка, які знаходзіцца на тэрыторыі школы. Хлопчыкі займаліся чысткаю ад травы спартыўных пляцовак на стадыёне, а дзяўчынкі чысцілі пляцоўку перад школай. Работа спорылася ў руках юнакоў і дзяўчат.