Пачала сваю работу працоўная брыгада

18.07.2022

18 ліпеня пачала сваю работу працоўная брыгада ад цэнтра занятасці. На тэрыторыі школы працуюць 13 чалавек. Рабяты займаюцца добраўпарадкаваннем школьнай тэрыторыі:  чысцяць ад пустазелля клумбы, падмятаюць дарожкі, зграбаюць скошаную траву, абкопваюць кусты і дрэвы. У будынках школ рыхтуюць кабінеты да афарбоўкі падлог: выносяць мэблю, падмятаюць і мыюць падлогу, паліваюць кветкі у рэкрэацыях і кабінетах.