Шосты дзень лагернай змены.Звоняць званы Хатыні

06.07.2022
Дэвіз дня: "І гэты звон хвалюе мяне"

Шосты дзень лагернай змены незвычайны. Здавалася ўсё як заўсёды: ранішняя зарадка, лінейка, Азбука добрага самаадчування,але... Нас чакала падарожжа. Мы з цікавасцю правялі час у зааландшафтным парку "Dipriz". Набылі ўваходныя білеты - апынуліся ў свеце жывёл,якія маюць прыгожыя і арыгінальныя хаткі; вадаёмаў з рыбай... Прыгожая тэрыторыя, дзікія жывёлы, арыгінальны ландшафт дызайн,... Час праляцеў непрыкметна. А нас ужо чакаў адзін з самых першых уладальнікаў жалезнадарожнай экспазіцыі - Музей жалезнадарожнай тэхнікі. Турыстычны аб'ект зацікавіў кожнага: паравоз серыі "В", прыстасаванні для падачы вады ў паравоз, тэхніка для рамонту жалезнадарожнай палатна... Кожны дакрануўся да гісторыі чыгункі.
Спартыўныя гульні стварылі ўмовы для фарміравання пазітыўнага стаўлення да здаровага ладу жыцця.
Вечарам нас зноў чакала сустрэча з старажытным і адным з самых любімых святаў беларусаў - Купаллем.
Песні, пляскі, вогнішча, мара знайсці чароўную папараць- кветку - усё гэта захапіла юнакоў і дзяўчат.
Вось і закончыўся дзень падарожжаў і адкрыццяў.