Пяты дзень лагерная змены. Памяць- слава нашых дзён.

05.07.2022
Дэвіз дня: "Мы ў сэрцы вечнымі словамі загінуўшых запішам імёны"

Вось ужо пяць дзён мы сустракаем разам ранішнюю лінейку,зарадку,хвілінку бяспечных паводзін.
Сённяшні дзень - гэта дзень сустрэч і падарожжаў.
Віртуальнае падарожжа з цыклу "Обелиски Великого Подвига" запрасіла нас у мемарыяльны комплекс "Чырвоны Бераг"і ў Слуцкае гета - месца прымусовага перасялення яўрэяў. Падарожжа атрымалася эмацыянальна напружаным. Дзеці прапанавалі наведаць гэтыя мясціны.
Час цікавых сустрэч працягваецца. Сёння да нас завітала Рачко І. М. (яе матуля, Астроўская М. А. падлеткам была вывезена на прымусовую працу ў Германію), якая падзялілася сямейным відэа.
З нецярпеннем і цікавасцю дзеці чакалі сустрэчу з іерэям Ільёй, настаяцелем Храма святых апосталаў Пятра і Паўла. Дыялог атрымаўся адкрытым, сумленным, даверлівым. І дзеці, і госць атрымалі асалоду ад цікавых пытанняў і сумленных адказаў.
Старэйшыя члены атрада прынялі ўдзел у акцыі "Ачысцім свет ад пластыка"
Гульні на свежым паветры дазволілі кожнаму праявіць сябе,згуртаваць дзяцей. Час праляцеў хутка.
Якую пазіцыю займаюць дзеці? Як глядзяць на навакольны свет? Што для іх з'яўляецца галоўным? На гэтыя пытанні можна было знайсці адказы ў час конкурса малюнкаў на асфальце "Мы за..."
Завяршыўся дзень дыскатэкай "Летні батл"