Чацвёрты дзень лагернай змены. Памяць - слава нашых дзён.

04.07.2022
Дэвіз дня: "Эта Память - наша Совесть. Она, как сила нам нужна"

Чацвёрты дзень лагернай змены не стаў выключэннем: зарадка на свежым паветры, Азбука добрага самаадчування, ранішняя лінейка,- усё гэта спрыяла канчатковаму прабуджэнню, актуалізацыі ведаў пра "добрую" і "дрэнную" ежу і проста ўмелай арганізацыі свайго часу.
Пешая экскурсія ў эколага- біялагічны цэнтр "Дванадцаць месяцаў" дала магчымасць яшчэ раз пераканацца ў непаўторнасці і самабытнасці нашага краю. А гульні на свежым паветры нікога не пакінулі абыякавымі.
У другой палове дня надышоў час цікавых сустрэч. Нас чакала цікавая, эмацыянальная сустрэча з унукам ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бондарам М.В., які расказаў нам пра франтавы лёс свайго дзядулі Бондара Пятра Несцеравіча. Кожны з нас пераканаўся, што наш абавязак захаваць і перадаць будучым пакаленням успаміны пра нашых землякоў.
Чароўныя гукі музыкі былі чуваць у час музычнага конкурса "Сем вясёлых нот". Кожны меў магчымасць праявіць свае музычныя здольнасці.
"Мілагучная і ласкавая!Не згубілася ў цемры вякоў./ Мой святы пасаг,мая спадчына-/Мова родная,мова бацькоў". Гэта выказванне Л.Полазава запрасіла выхаванцаў у падарожжа "За скарбамі роднай мовы". "Кемлівы філолаг","Пільнае вока","Залацінкі роднай мовы","У свеце слоў",- гэтыя конкурсы дапамаглі не толькі выявіць і пашырыць веды вучняў па беларускай мове,але і развіваць кемлівасць,навыкі работы ў камандзе. Гульня садзейнічала выхаванню ў дзяцей павагі да культурнай спадчыны беларускага народа.
Завяршыўся дзень гульнямі на свежым паветры і дыскатэкай "Новы дэнс"