Трэці дзень лагернай змены. За любімую Беларусь!

03.07.2022
Дэвіз дня: "Мы цябе кахаем , родная старонка. Чыстая і светлая , з водарам рамонка"

Трэці лагерны дзень ужо па традыцыі пачаўся з зарадкі, якая канчаткова прагнала санлівасць і дала зарад бадзёрасці на ўвесь дзень.
Група лагернага самакіравання " Айбаліты" і выхавальнік Мазалевіч С.К. запрасілі дзяцей на хвілінку бяспекі "Першая дапамога пры цеплавым удары"
Сёння ўсе мерапрыемствы накіраваны на святкаванне Дня Незалежнасці - галоўнага нацыянальнага свята Беларусі. Віктарына "Беларусь - мой заранкавы край" прадэманстравала грунтоўныя веды па гісторыі, традыцыях Радзімы.
У гэты святочны дзень выхаванцы лагера не змаглі абмінуць увагай абеліск у аг.Валеўка. Дзеці, выхавальнікі ўсклалі кветкі ў час акцыі "Хай мірным будзе неба". Пасля ўрачыстага мерапрыемства мы далі старт цыклу ток-шоў "Сто пытанняў даросламу". Першым госцем стаў старшыня Валеўскага сельвыканкама Піваварчык Д.В. Дыялог атрымаўся адкрытым,сумленным,дынамічным. Дзеці не толькі атрымалі адказы на ўсе пытанні,якія іх цікавілі, але і атрымалі зарад пазітыўных эмоцый.
Другая частка святочнага дня таксама была насычана падзеямі: інтэрактыўная экскурсія ў Народны гісторыка-краязнаўчы музей, віртуальнае падарожжа "Абеліскі вялікага подзвігу".
Заняткі па інтарэсах,гульні на свежым паветры,...кожны знайшоў занятак па душы.
Завяршыўся святочны дзень караоке-шоў "Спяваем песні пра Радзіму"