Адкрыццё лагернай змены

01.07.2022

Яркім,сонечным ранкам 1ліпеня дзевяцідзенны палатачны лагер "Ад сэрца да сэрца"сардэчна расчыніў створкі палатак для 20 дзяўчынак і хлопчыкаў. "Прывітанне сябар.Добры дзень,яркі свет вакол" пад такім дэвізам прайшоў першы лагерны дзень. Палаткі,спальнік,турыстычныя дыванкі,кеды,зубныя шчоткі...- усе гэтыя рэчы былі "нумарам 1" падчас аперацыі "Утульнасць". Як толькі ўсе гэтыя рэчы знайшлі свае месцы,рабят чакала пазнавальная гульня "Таямніцы лагера": законы і правілы палатачнага лагера,афармленне атраднага вугалка, развучванне песен і крычалак - усё гэта стала зместам гульні.
Святочным, напоўненым гонарам за сваю краіну атрымаўся сумесны мітынг "Пад мірным небам"
Гульня па станцыям "Бяспечнае лета - 2022" была накіравана на актуалізацыю ўмення пазбягаць небяспечных сітуацый, развіццё асцярожнасці.
Лоўкасць, кемлівасць, спрыт выхаванцы змаглі прадэманстраваць у час спартыўнай гадзіны.
Сёння ніхто не застаўся ў баку, кожны знайшоў справу па душы.
Яркі і насычны дзень завяршыўся кіналекторыям.