Школа Актыўнага Грамадзяніна ў аздараўленчым лагеры

23.06.2022
Святы абавязак усіх беларусаў - памятаць пра падзеі ВАВ, а таксама не даваць іншым забываць ці, тым больш, скажаць праўду пра гісторыю нашай краіны.

23 чэрвеня 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» у лагеры «Лінгвакраіназнаўства» прайшла гутарка на тэму: «Лета – час дзейнічаць. Памяці герояў будзем вартыя!», прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, які адзначаецца штогод 22 чэрвеня.
Сёння, як ніколі, усім сваім жыццём, вучобай, працай кожны абавязаны падтрымаць сістэмныя дзеянні дзяржавы, захаваць памяць аб загінулых і трапяткое стаўленне да свайго гістарычнага мінулага для таго, каб зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай Радзімы.
Госцем Школы Актыўнага Грамадзяніна стала загадчыца  Народнага гісторыка-краязнаўчага музея Санько Нэля Канстанцінаўна, якая расказала пра тое, як важна памятаць, паважаць мінулае і пра тое, што здаралася на вайне.
У ШАГу 1 “Мы даведваемся” з дзецьмі былі агавораны такія тэмы як генацыд беларускага народа ў гады ВАВ, прыняцце закона аб генацыдзе, аб месцах пахавання ахвяр генацыду, аб захаванасці гістарычнай памяці і аб'ектаў.
У ШАГу 2 «Мы разважаем» абмеркавалі важнае пытанне: навошта трэба зараз варушыць мінулае, вярэдзіць рану, якая ледзь зарубцавалася, нанесеную нашай краіне падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
Для ШАГу 3 “Мы дзейнічаем” дзеці загадзя падрыхтавалі да мерапрыемства эсэ на тэму “Я памятаю! Я ганаруся», было арганізавана чытанне ваенных вершаў з якімі выступілі перад усімі.
Святы абавязак усіх беларусаў - памятаць самім пра гэтыя падзеі, а таксама не даваць іншым забываць ці, тым больш, скажаць праўду пра гісторыю нашай краіны.