Атрад "Непаседы". Нашы летнія справы

20.06.2022
Цікавым і насычаным падзеямі першы летні месяц быў для членаў атрада "Непаседы".

Цікавым і насычаным падзеямі першы летні месяц быў для членаў атрада "Непаседы". Старэйшыя члены здавалі выпускныя экзамены і наведвалі лагер, наведалі фестываль "Вытокі".
Члены атрада арганізавалі і правялі акцыю "Збяры макулатуру - зберажы дрэва". Пачалі збор і падрыхтоўку матэрыялаў для ўдзелу ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый "Упрыгожым Беларусь кветкамі" у намінацыі Сад карысных раслін".
Разам шукалі цікавыя лакацыі для падрыхтоўкі відэаматэрыялы для конкурса "Хвіліна для будучага" у намінацыі "Свет прыроды"