Чатырнадцаты дзень лагернай змены

20.06.2022
Сегодня, 20 июня мы продолжили наше виртуальное кругосветное путешествие и отправились в Японию – страну восходящего солнца.

Новы тыдзень-новыя адкрыцці.
14 дзень лагера "Лінгвакраінаведзія" як і заўсёды пачаўся з вясёлай зарадкі, якая дала зарад энергіі і разбудзіла тых, хто яшчэ  не прачнуўся.
Лінейцы ў лагеры адводзіцца асаблівае месца сярод усіх мерапрыемстваў. Камандзір атрада "Падарожнікі" здала рапарт намесніку дырэктара лагера, лепшыя выхаванцы па выніках мінулага тыдня паднялі сцяг Рэспублікі Беларусь пад выкананне гімна і быў паведамлены план мерапрыемстваў на дзень.
Напоўненыя энергіяй на атрыманне новых ведаў і на ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах дзеці адправіліся на хвілінку здароўя "сябры Мойдадыра". Была праведзена гутарка пра здароўе і правілы гігіены. Дзеці намалявалі шкоднага чалавечка у якога яны ніколі не хочуць ператварыцца і паглядзелі легендарны савецкі мультфільм «Мойдодыр», з якога вылучылі парады і правілы, якім трэба пастаянна прытрымлівацца каб быць чыстым і здаровым.
Пасля мы працягнулі наша віртуальнае кругасветнае падарожжа і адправіліся ў Японію – краіну ўзыходзячага сонца.
Перш за ўсё мы абляцелі Японію і нацешыліся выглядам з паветра. Даведаліся больш аб геаграфіі краіны і пра культуру жыцця яе народа.
Японцы-вясёлыя людзі, разам з імі мы прынялі ўдзел у музычнай гульні " Калі весела жывецца, рабі так!». Дзеці спявалі, танцавалі і гарэзавалі пад вясёлую песню разам з японцамі.
Японцы вельмі паважаюць тых, хто можа сказаць на іх мове хоць дзве фразы. Яны лічаць, што вывучыць яго нерэальна. Вандроўцы самі паспрабавалі вымавіць слова «мама» і адлюстраваць яго ў выглядзе японскага іерогліфа, што ва ўсіх выйшла вельмі ўдала.
Затым прайшоў майстар-клас па японскаму мастацтву складання фігурак з паперы – арыгамі, дзе кожнае дзіця зрабіў фігурку рэдкага віду птушкі, японскі журавель.
Пасля японцы распавялі падарожнікам цікавыя факты пра сваю краіну і спыталі самі, што дзеці ўжо ведаюць пра Японію.
Манэки-Нэко-фігурка ў выглядзе кошкі, японскі талісман «на поспех». Падчас майстар-класа кожны зрабіў сабе талісман, які занясе дадому і захавае каб па жыцці спадарожнічалі поспех і шанцаванне.
Неабходны дадатак да касцюму японца – гэта веер. Да гэтага часу ён з'яўляецца самым распаўсюджаным навагоднім падарункам у японцаў і неабходным атрыбутам акцёра Нацыянальнага японскага Тэатра. Вось і мы, каб больш пагрузіцца ў культуру Японіі, зрабілі веер, упрыгожыўшы рознымі кветкамі і малюнкамі.
Яшчэ адна традыцыя японцаў, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, гэта выраб паветранага змея, якую Вандроўцы з вялікім задавальненнем паўтарылі.
У Японіі ёсць гульня, калі трэба сабраць аднолькавыя карцінкі па парах, называецца яна-Маджонг. Гэта гульня мае вялікі поспех ва ўсіх краінах свету. Было пацешна і весела, пасля пазнавальных мерапрыемстваў, у яе пагуляць.
Фінішам сённяшняга дня былі рухомыя японскія гульні на свежым паветры: "Панда і дзеці", "гульня з мячом Кемары», «Дарума-сан га коронда», "Ханаітымоммэ". Дзеці пабегалі, павесяліліся і добра правялі час.