Школа Актыўнага Грамадзяніна ў аздараўленчым лагеры "Лета - час дзейнічаць"

16.06.2022
16 чэрвеня 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гутарка з элементамі гульнявога трэнінгу на тэму: «Лета - час дзейнічаць. Самакіраванне - гэта школа юнага лідэра! ».

Лета - час дзейнічаць ... Гэта час адкрыццяў і прыгод, час гульняў, падзей і сустрэч з цудам, час пазнання новых людзей, а галоўнае - самога сябе. Раскрыць скрытыя здольнасці дзецям Валеўскага дзіцячага сада - сярэдняй школы дапамагаюць мерапрыемствы летняга аздараўленчага лагера "Лінгвакраіназнаўства". 16 чэрвеня 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гутарка з элементамі гульнявога трэнінгу на тэму: «Лета - час дзейнічаць. Самакіраванне - гэта школа юнага лідэра! ». Мэтай трэнінгу было раскрыць лідэрскі патэнцыял і развіць асобу кожнага выхаванца. Госцем ШАГа стала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце установы адукацыі Таўкач Людміла Мікалаеўна. Яна падзялілася сваім вопытам кіраўніцтва, дала парады па развіццю самастойнасці выхаванцаў у прыняцці і рэалізацыі рашэнняў для дасягнення грамадска значных мэт. У ШАГу 2 “Мы разважаем” дзеці вызначылі і абмеркавалі функцыі, задачы, ролі і абавязкі, якія выконвае лідэр у вучнёўскім самакіраванні. У ШАГу 3 «Мы дзейнічаем!» выхаванцы лагера сфармулявалі і напісалі на аркушы паперы свае ідэі, прапановы для дзейнасці самакіравання ў аздараўленчым лагеры. У канцы рабяты падвялі вынік, што мерапрыемства атрымалася насычаным і яркім, атрымалася набыць новыя веды і ўражанні, было цікава даведацца пра лідэрства і раскрыць у сабе гэтую асаблівасць, прадстаўляючы свае ідэі.