Восьмы дзень у аздараўленчым лагеры

10.06.2022

Сёння мы адправіліся ў Паўднёвую Амерыку, а менавіта ў Бразілію. Нашымі экскурсаводамі сталі мульцяшныя героі Каця і Эф. Яны ў вясёлай і займальнай форме расказалі аб краіне, культуры, мове і традыцыях Бразіліі. Разам з імі мы падрыхтавалі бразільскі Каралеўскі пачастунак, які прыйшоўся да спадобы ўсім у лагеры. Затым мы правялі занятак-падарожжа па Паўднёвай Амерыцы. У форме гутаркі-віктарыны выхаванцы яшчэ больш узбагацілі свой кругагляд, а ў практычнай частцы пазнаёміліся з гаспадарчай дзейнасцю кантынента. Пасля да нас далучыліся Маша і Мядзведзь, якія суправадзілі нас на бразільскі карнавал. Выхаванцы з вялікім энтузіязмам і задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх гульнях і конкурсах, падрыхтаваных мульцяшнымі героямі. Чым яшчэ знакамітая Бразілія?! Вядома ж футболам. Вось падарожнікам і пашчасціла прыняць удзел у бразільскім чэмпіянаце па футболе. Пасля абеду вандроўцы гулялі ў традыцыйныя рухомыя бразільскія гульні. Напрыклад «Гоу-гос або абрыкосавы цір" "Мышка і кошка», «Манетны двор», "хворая кошка". Дзень атрымаўся эмацыйна насычаным. Шмат гульняў, конкурсаў, забаў. Усё, што робіць жыццё дзяцей шчаслівым.