Шосты дзень лагернай змены

08.06.2022
Пешая экскурсія ў эколага-інфармацыйны цэнтр "У гасцях у 12 месяцаў"

Шосты дзень лагера быў вельмі насычаным.
Як і заўсёды наш дзень пачаўся з вясёлай зарадкі. Бегалі, скакалі на стадыёне, выконвалі розныя практыкаванні на ўмацаванне свайго цела і здароўя.
Пасля сняданку мы адправіліся пешшу на экскурсію ў эколага-інфармацыйны цэнтр «У гасцях у 12 месяцаў«, таму перад адпраўленнем была праведзена хвілінка бяспекі "Сонца сябар ці вораг". Бо дарога доўгая і абараніць сябе ад сонца і сонечнага ўдару асабліва важна. А таксама ўспомнілі правілы бяспечных паводзін за тэрыторыяй лагера.
У цэнтры дзяцей чакала квэст-гульня. Яны рашуча рухаліся па тэрыторыі ўсяго цэнтра, з інтарэсам шукалі схаваныя заданні, падказкі і разгадвалі пастаўленыя перад імі задачы.
Мы вярнуліся ў лагер да абеду, пагулялі ў рухомыя амерыканскія гульні і нас чакала дзіўная экскурсія ў школьны гісторыка-краязнаўчы музей, дзе дзеці самі паспрабавалі сябе ў ролі экскурсавода і запісалі свой пазнавальны відэа-гід па музеі «Музей у чамадане».
Дзень атрымаўся эмацыянальна насычаным. Было вельмі цікава бегаць, шукаць, пазнаваць і ствараць нешта карыснае для іншых.