Чацвёрты дзень лагернай змены

06.06.2022
Сёння наш самалёт даставіў нас у Злучаныя Штаты Амерыкі.

Пачаўся другі тыдзень нашага падарожжа. Традыцыйна сустрэча дзяцей, ранішняя зарадка і лінейка, хвілінка здароўя пра важнасць вітамінаў у арганізме. Сёння наш самалёт даставіў нас у Злучаныя Штаты Амерыкі.
Мы даведаліся цікавыя факты пра ЗША, параўналі Амерыканскія звычаі і традыцыі "Ад Каляд да Дня падзякі з беларускімі, пагулялі ў гульню-віктарыну "Ці ведаеце вы Злучаныя Штаты Амерыкі".
Асабліва займальна для дзяцей было прыняць удзел у музычна-танцавальным майстар-класе " My Name Is...". Выдатныя мерапрыемствы каб пацешыцца, парухацца і вывучыць трошкі мову.
Таймс-сквер-плошча ў цэнтральнай частцы Манхэтэна ў горадзе Нью-Йорку ў ЗША. Якія ж таямніцы яна хавае?! Здзейсніўшы віртуальнае падарожжа на плошчу, мы разгадалі таямніцы і нацешыліся прыгажосцю сучаснасці.
Даведаліся шмат цікавага аб гісторыі ЗША з адкрыцця Амерыкі да нашых дзён.
Паспрабавалі сябе ў ролі кухараў і падрыхтавалі наісмачнейшы традыцыйны амерыканскі яблычны пірог.
Пазнаёміліся з рухомымі амерыканскімі гульнямі «Simon says» («Сайман кажа"), "Read by the lips" ("Прачытай па вуснах«), »Back to front« (»наадварот«),»Ѕаuѕаgе« (»Каўбаса").
У заканчэнні дня вырабілі арыгамі ў амерыканскім стылі.
Дзень атрымаўся эмацыянальна насычаным, цікавым, займальным і пазнавальным.