Трэці дзень лагернай змены

03.06.2022
Сёння працягнулася падарожжа па Францыі...

Новы дзень - дзень новых адкрыццяў.
У здаровым целе - здаровы дух. З такімі словамі пачаўся наш трэці дзень у лагеры. Усе задаволеныя, радасныя адправіліся на зарадку з Нінай Аляксандраўнай, а пасля пагутарылі на тэму небяспечных казурак.
Што нам падрыхтаваў новы дзень?! Вядома ж мора радасці і весялосці. Пасля ранішняй лінейкі мы працягнулі наш палёт над Францыяй.
Даведаліся і абмеркавалі традыцыі Францыі. Паразважалі і намалявалі партрэт тыповага француза.
Чым славіцца Францыя? Сваім французскім кінематографам. Бо менавіта ў Францыі браты Люм'ер стварылі першы фільм і зараз мы можам глядзець мноства выдатных карцін у адным відэа.
Затым мы заляцелі на Канскі кінафестываль. Там мы паглядзелі французскі фільм і назіралі за ўручэннем узнагарод. Асабліва захапляльна было самім паўдзельнічаць у конкурсе "прэмія Люм'ер": зняць сваё відэа аб Францыі і атрымаць узнагароду.
Пасля абеду да нас у госці прыйшоў тэатральны калектыў "Інь-Ян" са сваім спектаклем на французскай мове "Папялушка".
2022 год - Год гістарычнай памяці. Ніхто не будзе забыты ў нашых сэрцах, і мы правялі літаратурна-музычную кампазіцыю "Іх памятае свет выратаваны".
Літаратурна-музычная кампазіцыя ўключыла ў сябе творчую праграму. Літаратурная частка - гэта чытанне лірычных вершаў Раждзественскага, прысвечаных вечнай памяці і славе героям вайны, нашых абаронцаў, вечна маладых братоў і бацькоў. Музычная частка — выступленні дзяцей з песнямі ў гонар вайны "Кацюша" і "Свет Без Вайны".
Новы дзень яшчэ раз даказаў, што нашыя дзеці самыя разумныя, крэатыўныя, цямлівыя і творчыя!