Медыцынская практыка для дзяўчынак 10 класа

01.06.2022
Ва ўстанове адукацыі пачалася медыцынская практыка для дзяўчынак 10 класа. Яна праходзіць на базе АВАП аг. Валеўка. Пасля тэарэтычнага блока прайшлі практычныя заняткі.

Ва ўстанове адукацыі пачалася медыцынская практыка для дзяўчынак 10 класа. Яна праходзіць на базе АВАП аг. Валеўка. Пасля тэарэтычнага блока прайшлі практычныя заняткі. Дзяўчаты аказвалі дапамогу пры страце прытомнасці,адпрацоўвалі навыкі транспарціроўкі на насілках, вучыліся аказваць дапамогу параненым і пры пашкоджанні пазваночніка. Практыкаваліся як дапамагчы пацярпеламу пры пападанні іншароднага цела ў дыхальныя шляхі.