Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Валеўская сярэдняя школа
Спіс вучняў
цімураўскага атрада “Клопат”
(кіраўнік: Твароўская Анастасія Мікалаеўна)
Спіс вучняў
валанцёрскага атрада “Данко”
(кіраўнік: Твароўская Анастасія Мікалаеўна)
Адашкевіч Захар;
Барысава Людміла;
Люткевіч Сяргей;
Міхальчэнкава Ульяна;
Скрундзь Яўгенія;
Кляноўская Дар’я;
Гурэцкі Ілля;
Машчонскі Юрый;
Мурашка Анастасія;
Піваварчык Уладзіслаў;
Сасноўская Крысціна;
Чубрык Анастасія;
Бялевіч Яўген;
Галабурда Аляксандр;
Кляноўскі Ілля;
Літвін Вікторыя;
Стома Ілля;
Тараскевіч Ангеліна;
Лісіца Дар'я;
Нічіпар Надзея;
Новік Надзея.
2023 -2024 навучальны год
26.04.2024г. вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Сад надзеі". Акцыя прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сад - сімвал жыцця. Пасадзіць дрэва і за ім даглядаць - гэта выдатная магчымасць пакінуць свой след у гісторыі школы і роднага краю. Кожнае пасаджанае дрэва злучае цяперашнія і будучыя пакаленні вечна, якая жыве памяццю аб гераічных продках.
19.04.2024 г. напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў валанцёры атрада “Данко” дзяржаўнай установы адукацыі “Валеўская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у акцыі “Помнік”. Яны навялі парадак ля помнікаў у в.Кудавічы, в.Ятра, в. Тулічава, прыбралі прылеглую тэрыторыю ад пустазелля, ачысцілі надмогільные збудаванні і дарожкі ад моху і расліннасці, выканалі пабел прыступак. Добраўпарадкаванне памятнага месца - гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім тым, хто пакінуў сваё жыццё дзеля мірнага неба ў будучыні. І наша галоўная задача - як мага даўжэй пранесці гэтую памяць праз гады. Будзем вечна памятаць і шанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір і свабоду.
17 красавіка вучні «Валеўскай сярэдняй школы» прынялі ўдзел у акцыі «Помнік». З глыбокай павагай да гістарычнай спадчыны вучні 8-11 класаў наводзілі парадак на месцах воінскіх пахаванняў, прыбіралі лістоту і смецце ў помнікаў аг.Валеўка "Стэла" загінуўшым землякам у гады ВАВ, брацкай магіле (на тэрыторыі ўстановы адукацыі), магілы сям'і партызана Габрусіка (могілкі аг.Валеўка.) Усё далей сыходзіць вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не застаецца, а помнік, застанецца і будзе памяццю для падрастаючага пакалення.
20 сакавіка валанцёры атрада "Данко" Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі "Помнік". Яны ў в.Тулічава, в.Ятра, в.Кудавічы, ачысцілі тэрыторыю вакол помнікаў ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, падрыхлілі глебу вакол кустоў, вычысцілі пліты помнікаў. Дзякуючы дружнай і зладжанай рабоце наведзены парадак. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат аб будучыні нашага горада, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якім коштам дасягнута Перамога.
24 лютага валанцёры атрада “Данко” Валеўскай нашай школы прынялі ўдзел у акцыі “Клопат”. Дапамаглі Машчонскай Тамаре Міхайлаўне, якая жыве адзінока, навялі парадак на прыдворавай тэрыторыі і склалі дровы. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню грамадзянска-патрыятычных якасцей у вучняў, адказнасці і павазе старэйшага пакалення.
21 лютага вучні Валеўскай сярэдняй школы, Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у акцыі “Клопат.” У рамках акцыі была аказана дапамога дворнікам ва ўборцы прышкольнай тэрыторыі ад снегу, а таксама пенсіянерцы Зайко Галіне Іванаўне, якая самотна пражывае. Вучні дапамаглі расчысціць ад снегу прыдамавую тэрыторыю, скласці дровы і навесці парадак на прысядзібным участку.
17 лютага Валанцёры атрада «Данко» Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі «Помнік». Яны прыбралі тэрыторыю каля помніка "Стэла" загінуўшым землякам у гады ВАВ аг.Валяўка., брацкую магілу зігунуўшым воінам у гады ВАВ на тэрыторыі ўстановы адукацыі. Усе працавалі, не шкадуючы сіл. Смецце змяталі мётламі, ачышчалі сам помнік ад снегу з дапамогай шчотак. Усе разумелі, што гэта толькі малая частка падзякі героям. Няхай вакол застаецца яшчэ снег, але да помніка зараз вядзе акуратная дарожка, каб можна было аддаць даніну памяці і павагі загінуўшым землякам.
Валанцёры атрада «Данко» Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі «Зімовая пара добрых спраў». Яны расчысцілі ад снегу тэрыторыю каля помніка "Стэла" загінуўшым землякам у гады ВАВ аг.Валяўка. Усе працавалі, не шкадуючы сіл. Кідалі снег рыдлёўкамі, зграбалі яго мётламі, ачышчалі сам помнік ад снегу з дапамогай шчотак. Усе разумелі, што гэта толькі малая частка падзякі героям. Няхай вакол застаецца яшчэ шмат снегу, але да помніка зараз вядзе акуратная дарожка, каб можна было аддаць даніну памяці і павагі загінуўшым землякам.
10 студзеня 2024 года ў Валеўскай сярэдняй школе прайшла валанцёрская акцыя “Ад усёй душы.” У рамках акцыі вучні дапамаглі расчысціць снег каля прыдамавой тэрыторыі ветэранам педагагічнай працы Чыж Л.І., Данільчык В.К., ветэрану афганскай вайны Крывіцкаму В.Ф.
У рамках акцыі "Падзяліся цяплом душы сваёй" 29.12.2023 у Валеўскай сярэдняй школе была арганізавана гульнявая праграма "Навагодняе чараўніцтва". Дзед Мароз уручыў падарункі, сабраныя вучнямі школы, выхаванцам з апякунскай сям'і і дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. #поделись_теплом_души.
8 снежня валанцёры атрада “Данко” Валеўскай сярэдняй школы ачысцілі ад снегу помнік у аг. Валеўка, які ўстаноўлены ў мэтах увекавечання памяці аб 111 земляках, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і брацкую магілу на тэрыторыі ўстановы адукацыі, у якой пахаваны 21 чалавек – 20 савецкіх воінаў і 1 партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усё далей ідзе вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не застаецца, а помнік, застанецца і будзе памяццю для падрастаючага пакалення. Гэта толькі малая частка нашай падзякі героям.
25 лістапада 2023 г. валанцёры атрада “Данко” і цімураўцы атрада “Клопат”, Валеўскай сярэдняй школы, прынялі ўдзел у “Тыдні валанцёрства”. У рамках тыдня была аказана дапамога ветэрану працы Зайко Галіне Іванаўне. Вучні расчысцілі снег, склалі дровы, прынеслі вады. Грыб Галіне Уладзіміраўне дапамаглі скласці дровы, навесці парадак каля дома, пачысціць клеткі з трусамі. Ветэрану Афганскай вайны Крывіцкаму Уладзіміру Фёдаравічу скласці дровы, прынесці вады. #Валанцёры_Навагрудчыны
24 літапада 2023 г. у рамках «Тыдня валанцёрства» вучні валанцёрскага атрада "Данко" правялі пазакласнае мерапрыемства для вучняў установы адукацыі, дзе расказалі пра свае добрыя справы, дабрачыннасць, прапаганду каштоўнасцяў здаровага ладу жыцця, аднаўленне і догляд за воінскімі пахаваннямі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Валанцёрства ў нашай школе – гэта не толькі прызванне, але і лад жыцця. Валанцёр атрымлівае магчымасць рэалізаваць сябе з новага боку, праявіць свае таленты і здольнасці, атрымаць карысныя веды, але важней за ўсё – атрымаць магчымасць змяніць да лепшага жыццё кагосьці, хто ў гэтым мае патрэбу! У аснове любога валанцёрскага руху ляжыць стары як свет прынцып: хочаш адчуць сябе чалавекам-дапамажы іншаму-гэта адна з важных хрысціянскіх каштоўнасцяў.
16 лістапада 2023 года валанцёры атрада “Данко” Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у абласной экалагічнай акцыі “Рэальная справа”. У рамках акцыі вучні зладзілі экалагічны працоўны дэсант па ўборцы Эколага інфармацыйнага цэнтра “12 месяцаў”, і прыбярэжнай тэрыторыі возера ”Свіцязь”.
7 кастрычніка 2023 года ў рамках акцыі "Не пакінем у адзіноце", валанцёрамі атрада "Данко" была аказана дапамога Гудзь Н.У. Валанцёры памаглі ўраць прыдамавую тэрыторыю.
19 верасня валанцёрскі атрад "Данко" прыняў удзел у акцыі "Шануем і памятаем", накіраванай на ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі. Валанцёрамі Валеўскай сярэдняй школы прыведзены ў парадак воінскія пахаванні ў вёсцы Ятра. Вучні правялі работы па ўборцы і добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў: прыбралі смецце, сухое лісце.