31 кастрычніка ў Валеўскай сярэдняй школе прайшла акцыя "Чысты двор"

31.10.2026

Навучэнцы і педагогі дружна выйшлі на прыбіранне тэрыторыі ўстановы адукацыі, згрэблі апалае лісце і навялі парадак у зонах адпачынку. Акрамя таго, у межах патрыятычнага выхавання і клопату пра малую радзіму ўдзельнікі акцыі правялі працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі могілак аг. Валеўка. Агульнымі намаганнямі тэрыторыя была ачышчана ад смецця і сухога лісця. Падобныя мерапрыемствы вучаць навучэнцаў працавітасці, беражлівым адносінам да прыроды і павазе да памяці продкаў.

падзяліцца ў: