"Сцежкамі гістарычнай спадчыны": квэст-вандроўка для навучэнцаў пачатковых класаў Валескай сярэдняй школы
31.10.202631 кастрычніка 2026 года ў Валеўскай сярэдняй школе навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у квэст-вандроўцы "Сцежкамі гістарычнай спадчыны".
Мерапрыемства спрыяла фарміраванню ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, павагі да гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі, развіццю пазнавальнай цікавасці і камунікатыўных навыкаў.
Наймаладзейшыя навучэнцы адправіліся ў займальнае падарожжа па станцыях, кожная з якіх была прысвечана пэўнай старонцы гісторыі і культуры нашай краіны: "Скарбніца слоў", "Горад майстроў", "Багатырская застава", "Архітэктурная" і "Сімвалы краіны".
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і дружнай атмасферы. Навучэнцы не толькі пашырылі свае веды пра гісторыю і культуру роднага краю, але і навучыліся працаваць у камандзе, дапамагаць адзін аднаму і разам дасягаць пастаўленай мэты.
