Ушанаванне памяці абаронцаў Айчыны

У Беларусі памяць аб Вялікай Айчыннай вайне захоўваецца на працягу ўсіх пасляваенных гадоў. Яна напаўняе жыццё кожнага беларуса любоўю да роднага краю і бацькоўскай хаты, самаахвярнай адданасцю свайму народу, адказнасцю за родных і блізкіх.

Патрыятычнае выхаванне ў Беларусі ўключае комплекс сотняў разнапланавых мерапрыемстваў: правядзенне маладзёжных патрыятычных акцый; пошукава-даследчую працу; добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на тэрыторыі мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў і брацкіх магіл Вялікай Айчыннай вайны; турысцка-краязнаўчую і экскурсійную дзейнасць; арганізацыю музейных экспазіцый; шэфства над удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікамі тылу і сем'ямі загінуўшых ваеннаслужачых; валанцёрскі рух.

На Навагрудчыне свята шануюць несмяротны подзвіг герояў, якія абаранілі незалежнасць нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навагрудчане не толькі праяўляюць клопат аб ветэранах, якія цяпер жывуць, але і дапамагаюць захоўваць памяць аб тых, хто загінуў на палях бітваў. Работнікі арганізацый і ўстаноў раёна, члены грамадскіх аб'яднанняў, школьнікі, навучэнцы ССНУ добраўпарадкоўваючы месцы воінскіх пахаванняў, справай даказваюць: ніхто не забыты і нішто не забыта.

Помнікі і абеліскі, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны - гэта наша спадчына. І наш абавязак - захаваць гістарычную памяць, якая павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне. Важна, каб мы ведалі і шанавалі сваіх герояў. Таму мы рэгулярна падтрымліваем у належным стане месцы воінскіх пахаванняў і месцы ўшанавання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн. Каб сюды ў любы час маглі прыходзіць мясцовыя жыхары. Каб памяталі і ганарыліся нашымі продкамі, якія абаранілі наша права жыць у свабоднай краіне.

У раёне праведзена інвентарызацыя ўсіх воінскіх пахаванняў і помнікаў. Помнікі ў асноўным устаноўлены ў 60-70-я гады. Абласным Саветам дэпутатаў прыняты рэгіянальны комплекс мер па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па ўшанаванні загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах вайны. Штогод выдзяляюцца сродкі на добраўпарадкаванне месцаў памяці.

На пастаяннай аснове праводзіцца рамонт і добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў. Так, напрыклад, у апошнія гады, праведзены бягучы, капітальны рамонт: магілы Невядомага салдата ў г. Навагрудку; помніка ў гонар Любчанскага падпольнага райкама КП(б)Б і партызанскай брыгады імя Ф.Э.Дзяржынскага ў в.Чарэшля; брацкай магілы на заходняй ускраіне в. Скрыдлева; помніка загінуўшым землякам у цэнтры в. Нягневічы; помніка загінуўшым землякам у в. Масцішча і іншыя.

 

Гледзячы на мемарыяльныя дошкі, на якіх пазначаны сотні і тысячы імёнаў, разумееш, якім коштам нашым землякам, усяму беларускаму народу дасталася свабода і незалежнасць. У нашых сэрцах навечна захаваны шматлікія прыклады мужнасці і доблесці франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў Навагрудчыны, выпрабаванні, якія выпалі на долю мірных жыхароў.

Вайна паступова адыходзіць у мінулае, становіцца толькі старонкай гісторыі. Але ўдзячная памяць нашчадкаў не павінна згасаць…

Абагульнены банк даных "Мемарыял"

Беларускія вёскі, знішчаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 г.г.) 

Рэкамендацыі па ўстанаўленні лёсу ваеннаслужачага, які загінуў або без вестак прапаў падчас Вялікай Айчыннай вайны

Навагрудскі раённы аўтаматызаваны банк даных "Кніга Памяці"

Пашпарты воінскіх пахаванняў. Навагрудскі раён

Замацаванне арганізацый раёна за воінскімі пахаваннямі, формамі ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, размешчаных на тэрыторыі Навагрудскага раёна

Спісы вядомых, пахаваных ва ўлічаных воінскіх пахаваннях на тэрыторыі Навагрудскага раёна

Праект "Памяць. Адзінства. Перамога"

аг. Валеўка

подробнее...

в. Заполле

подробнее...

в. Тулічава

подробнее...

в. Кудавічы

подробнее...