Патрыятычны марафон "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?"

21 кастрычніка 2023 года стартуе патрыятычны марафон "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кожную трэцюю суботу месяца ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі пад дэвізам "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?". Яго арганізатарамі з'яўляюцца ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі", органы кіравання адукацыяй раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г. Гродна.

Мэта марафона: фарміраванне ў вучняў сацыяльнай адказнасці за лёс сваёй краіны сродкамі актыўнай працоўнай дзейнасці. Кожная працоўная субота прысвячаецца асобнай тэме, усіх восем субот:

  • кастрычнік - валанцёрская субота: клопат аб адзінокіх пажылых людзях;
  • лістапад - сады надзеі - сады будучыні;
  • снежань - валанцёрская субота: чараўніцтва на Каляды;
  • студзень - валанцёрская субота: фаўна роднага краю;
  • люты - субота вучнёўскіх бізнес-кампаній і стартапаў;
  • сакавік – крыніцы Гродзеншчыны – крыніца жыцця, а малым рэкам – наш вялікі клопат;
  • красавік - лес - наша багацце;
  • май - субота пераможнага маршу: заключная працоўная субота, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кожная ўстанова адукацыі пачынае ў гэты дзень працоўныя справы пад дэвізам "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?", відэасправаздачы аб якіх выкладаюцца на сайт установы адукацыі і сацыяльныя сеткі з хэштэгам #АчтоТЫсделалBY з адзнакай акаўнта ў сацыяльнай сетцы Instagram @achtotysdelal.by.

Мерапрыемствы прадугледжваюць стварэнне ўмоў для творчых ініцыятыў навучэнскай моладзі ў працэсе працоўнай дзейнасці. Тэматыка працоўных субот можа быць зменена па меркаванні ўдзельнікаў.

У маі 2024 года будуць вызначаны 80 самых актыўных і крэатыўных удзельнікаў, якія рэалізавалі свае працоўныя ініцыятывы.