Прыём вучняў у 1 клас

Умовы прыёму ў першы клас
дзяржаўнай установы адукацыі
"Валеўская сярэдняя школа"

у 2023/2024 навучальным годзе

    Прыём дакументаў у першы клас ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

    Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 № 322;

    Інструкцыяй аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 № 285;

    пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2023 №02-01-14/2404/дс/ «Аб арганізацыі прыёму ў першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі».

 

Да ведама БАЦЬКОЎ

Прыём дакументаў у 1 клас ажыццяўляецца ў першую чаргу ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за дзяржаўнай установай адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта

Згодна з пунктам 3 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2022г. № 154-З) прыём (залічэнне) асоб ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.

Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у 1 клас дзіцяці, якому шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

Згодна з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь і Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі" ад 19.09.2022 № 322, прыём у першы клас ажыццяўляецца на падставе:

заявы ад законных прадстаўнікоў на імя кіраўніка ўстановы адукацыі (запаўняецца на бланку спецыяльнага ўзору ў дзень падачы дакументаў);

прад'яўляецца пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;

медыцынскай даведкі аб стане здароўя дзіцяці (з указаннем медыцынскай групы па фізкультуры і групы здароўя, якая выдаецца ў адпаведнасці з датай нараджэння і сапраўдная адзін год. Абавязковай з'яўляецца наяўнасць заключэння педыятра аб гатоўнасці дзіцяці да навучання).

Прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца пры прад'яўленні пашпарта аднаго з бацькоў.

У першую чаргу прымаюцца ў першы клас дзеці, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі. Пры наяўнасці вольных месцаў могуць быць прыняты жадаючыя, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.

У 2023/2024 навучальным годзе дзяржаўная ўстанова адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" плануе адкрыць адзін першы клас (кантрольная лічба - 10 вучняў).
Мова навучання: беларуская.

 

 

Прыём дакументаў у 1 клас праводзіцца
з 12 чэрвеня 2023 г. па 15 жніўня 2023 г.

ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ, якія пастаянна пражываюць (зарэгістраваны) у мікрараёне

Прыём дакументаў у першы клас ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пастаянна пражываюць (зарэгістраваны) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 15.02.2018 № 111 за дзяржаўнай установай адукацыі "Валеўская сярэдняя школа", праводзіцца ў кабінеце сакратара (II паверх) па графіку:

з 12 чэрвеня па 30 чэрвеня

8.00-13.00 (панядзелак, аўторак,чацвер)

14.00-17.00 (серада, пятніца)

Скрундзь Надзея Уладзіміраўна

з 1 ліпеня па 16 ліпеня

8.00-13.00 (панядзелак, аўторак,чацвер)

14.00-17.00 (серада, пятніца)

8.00-13.00 (субота)

Федасюк Алена Анатольеўна

з 17 ліпеня па 30 ліпеня

8.00-13.00 (панядзелак, аўторак,чацвер)

14.00-17.00 (серада, пятніца)

8.00-13.00 (субота)

Манукова Тамара Анатольеўна

з 31 ліпеня па 15 жніўня

8.00-13.00 (панядзелак, аўторак,чацвер)

14.00-17.00 (серада, пятніца)

Скрундзь Надзея Уладзіміраўна

 

ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ, якія пастаянна не пражываюць (не зарэгістраваны)

у мікрараёне і прэтэндуюць на свабодныя месцы


Дзеці, якія пастаянна не пражываюць (не зарэгістраваны) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за дзяржаўнай установай адукацыі "Валеўская сярэдняя школа", могуць прэтэндаваць на свабодныя месцы пры ўмове іх наяўнасці.
У такім выпадку законныя прадстаўнікі павінны падаць заяву з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў рамках асабістага прыёму дырэктара ( панядзелак, серада з 8.00 да 13.00, 2 паверх, кабінет дырэктара).
Разгляд заяў і прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў, дзеці якіх прэтэндуюць на вольныя месцы, арганізуецца ў перыяд з 16 па 28 жніўня ў парадку чарговасці падачы заяў.           

Інфармацыю па пытаннях прыёму ў 1 клас можна атрымаць па тэлефонах: +375 (1597) 4-45-38, +375 (1597) 4-46-23 ці ў дні прыёму грамадзян дырэктарам Валеўскай сярэдняй школы Мілаш Таццянай Уладзіміраўнай (дзень прыёму панядзелак, серада з 8.00 да 13.00).

         

 

Спіс школьных праналежнасцяў для вучняў 1 класса

  • Сшытак у вялікую клетку – 4 шт.
  • Сшытак у касую лінейку – 4 шт.
  • Вокладкі для сшыткаў – 8 шт.
  • Альбом для малявання – 1 шт.
  • Набор каляровага кардону -1шт
  • Набор белага кардону – 1 шт.
  • Набор каляровай паперы – 1 шт.
  • Каляровыя алоўкі (завастрыць)
  • Просты аловак – 1шт.
  • Пэндзлікі для малявання– 2 шт.
  • Нажніцы з тупымі канцамі – 1шт.
  • Клей ПВА, клей-карандаш – па 1шт.
  • Пластылін, дошка для работы з пластылінам, стэкі
  • Акварэльныя фарбы, шклянка-непралівайка для вады
  • Ручка шарЫкавая – 2 шт.
  • Лінейка – 1шт.